Канада прапаноўвала Украіне некалькі дзясяткаў знішчальнікаў F-18, аднак Міністэрства абароны адмовілася ад самалётаў.

Пра гэта заявіў былы намеснік міністра абароны Леанід Палякоў.

Паводле яго слоў, прычынамі адмовы сталі высокі кошт эксплуатацыі дарагой тэхнікі, а таксама доўгі тэрмін, неабходны, каб перавучыць на новыя машыны пілотаў.

Як вядома, раней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляў аб згодзе заходніх партнёраў на прадастаўленне Украіне авіяцыйнай зброі. Цяпер ні адзін партнёр не пацвердзіў такія пастаўкі.

Закупка авіяцыйнай зброі да гэтага часу магчымая.

Пазней стала вядома, што Злучаныя Штаты Амерыкі ажыццявілі пастаўку ва Украіну радарных сістэм, прызначаных для барацьбы з мінамётнымі разлікамі суперніка, дазволіўшы выкарыстанне гэтага ўзбраення ў зоне АТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?