Расійскі «Першы чэшска-расійскі банк» выдаў ультраправай французскай партыі Нацыянальны фронт крэдыт у суме 9 мільёнаў еўра. Гэтую інфармацыю пацвердзіў газеце Le Figaro скарбнік партыі Валерано дэ Сэн-Жуст.
Пасярэднікам ў пагадненні выступіў дэпутат Еўрапарламента ад Нацыянальнага фронту Жан-Люк Шафхаўсэр.
Па словах Сэн-Жуста, з сумы крэдыту Нацыянальнаму фронту ўжо выплачана 2 мільёны еўра.
Таксама скарбнік НФ адзначыў, што партыя даўно шукае крэдыты для фінансавання выбарчых кампаній.
Расія актыўна падтрымлівае тыя еўрапейскія партыі, якія выступаюць супраць еўраінтэграцыі і ЗША. Гэта пераважна палітычныя групоўкі антыліберальнага характару як правага, так і левага толку. У іх лік уваходзяць нават партыі, што балансуюць на мяжы неанацызму, як «Йобік» у Вугоршчыне і Нацыянальны фронт у Францыі.
Уладальнікам «Першага чэшска-расійскага банка» фактычна з'яўляецца былы расійскі банкаўскі функцыянер Раман Папоў.
X





