21 лістапада, падчас канцэрта ўкраінскага гурту «Океан Ельзи» ў Мінску, вакаліст Святаслаў Вакарчук узяў у кагосьці з слухачоў тэлефон і зняў перапоўненую «Мінск Арэну». Відэа трапіла «Укантакце».
Задоўга да канцэрту культавага гурту, які стаў адным з сімвалаў Майдану, у Мінску былі раскупленыя ўсе квіткі.
«Дзякуй, Мінск! За фантастычны канцэрт! За дружбу! За падтрымку!» — напісаў пасля Вакарчук у сваім Twitter'ы.
Канцэрт быў азмрочаны брутальнымі дзеяннямі прадстаўнікоў міліцыі, якія адбіралі ў гледачоў украінскія сцягі і сімволіку.





