Каля 50 чалавек загінулі і 60 былі параненыя ў выніку самападрыву тэрарыста на валейбольным матчы на ўсходзе Афганістана.
Смяротнік на матацыкле падарваў сябе ў цэнтры натоўпу гледачоў. У іх ліку былі некалькі мясцовых чыноўнікаў, а таксама начальнік правінцыйнай паліцыі.
Большасць загінулых — цывільныя асобы.





