У баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ «Цмокі-Мінск» прайгралі 23 лістапада ў гасцях чэшскаму «Німбурку» 65:79. Гэта сёмая параза мінчанаў у васьмі гульнях.
Такі ж кепскі вынік у ВТБ — у фінскага «Байзанса». «Бізоны» акурат і перамаглі ў Хельсінкі «Цмокаў».
26 лістапада «Цмокі» у іншым турніры — «Еўрачэлендж» — згуляюць у Мінску з турэцкім «Ушаком», а 30 лістапада ў Адзінай лізе ВТБ — з расійскім «Красным Акцябром» (замежныя назвы мы не перакладаем, так?).





