У матчы групавога турніру гандбольнай Лігі чэмпіёнаў Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова (БГК) прайграў у гасцях харвацкаму «Заграбу» — 23:25.
Пасля 6 тураў: Кіль — 10, ПСЖ — 8, Лагроньа, Заграб — 6, БГК — 4, Металург — 2.
29 лістапада БГК згуляе дома з іспанскім «Лагроньа», 6 снежня — у гасцях з македонскім «Металургам». З ПСЖ і «Кілем» БГК згуляе ў лютым.
У плэй-оф выходзяць чатыры каманды з групы.





