Брытанскі гоншчык з каманды Mercedes Льюіс Хэмілтан выйграў Гран-пры Абу-Дабі, стаўшы двухразовым уладальнікам чэмпіёнскага тытула ў класе «Формула-1».

Свой першы чэмпіянат «Формулы-1» Хэмілтан выйграў у 2008 годзе. З 2010 па 2013 гг. трыумфаваў Себастыян Фетэль.

Другое месца ў чэмпіянаце свету сёлета заняў партнёр Хэмілтана па камандзе Mercedes, нямецкі пілот Ніка Росберг, у якога на трасе ўзніклі праблемы з рухавіком і ён фінішаваў толькі 14-м.

Трэцім па выніках сезона-2014 стаў аўстраліец Даніэль Рык'ярда з каманды Red Bull.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?