У раёне мэтро Кастрычніцкая да Бабайцава і яго сябра падышлі міліцыянты з праверкай дакумэнтаў. Бабайцаў папрасіў паказаць пасьведчаньні супрацоўнікаў міліцыі. Міліцыянты палічылі гэта «непадпарадкаваньнем», абвінаваціўшы Стаса ў «дробным хуліганстве». Хлопцаў адвезьзі ў Цэнтральнае РУУС. Стас падпісваць пратакол адмовіўся. Сябра, які падпісаў пратакол, выпусьцілі. Паводле словаў сябра, затрымлівалі іх жорстка.

У Цэнтральным РУУС пацьвердзілі Радыё Свабода, што Стас Бабайцаў затрыманы па артыкуле «дробнае хуліганства». Заўтра будзе суд. Актывісту пагражае да 15 сутак арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?