Выступу Brutto на «Мінск-Арэне» не будзе, — паведамляецца ў акаўнце гурту ў Facebook. — У ХК «Дынама» перадумалі (афіцыйнае паведамленне пра гэта клуб збіраецца апублікаваць сёння пасля абеду).

«Мы вельмі хацелі, каб у YouTube з'явіліся дзясяткі відосаў, як Міхалок з братвой спявае «Наша возьме» ў «Мінск-Арэне». Нумар амаль прайшоў. Будзем спрабаваць трапіць на Дажынкі», — пракаментаваў навіну мастацкі кіраўнік Brutto Сяргей Міхалок.

Інфармацыя пра тое, што Brutto выступіць з 20-хвілінным сэтам (чатыры песні) на «Мінск-Арэне» 29 лістапада перад матчам чэмпіянату КХЛ «Дынама» — «Медвешчак» з'явілася раніцай у пятніцу на сайце «Дынама». Меркавалася, што Міхалок і Brutto праспяваюць чатыры песні.

У другой палове дня 21 лістапада інфармацыя пра выступ знікла з сайта «Дынама», а затым з акаўнта гурту. «Дынама» абяцае сёння выступіць з заявай.

Сёння, дарэчы, перад матчам «Дынама» — «Сочы» выступіць Тэа, які прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні-2014».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?