fcbate.by

fcbate.by

Да апошняй хатняй гульні БАТЭ ў сёлетнім розыгрышы Лігі чэмпіёнаў застаецца ўсяго адзін дзень. Партугальскі «Порту» ўжо ў Беларусі, матч пройдзе заўтра 25 лістапада на «Барысаў-Арэне» і пачнецца а 20:00.

(жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале «Беларусь 2», пачатак у 19.55).

Букмекеры шансаў беларусаў амаль не пакідаюць. Кантора Bwin мае наступныя каэфіцыенты: перамога БАТЭ — 5.75, нічыя — 3,9, перамога «Порту» — 1.57.

Беларускі «Алімп» на перамогу БАТЭ ставіць яшчэ менш — каэфіцыент 6,5, нічыя — 3,8, перамога «Порту» — 1,5

У «Марафона» каэфіцыенты такія: перамога БАТЭ — 7.2, нічыя — 4,25, перамога «Порту» — 1,55.

Нагадаем, у верасні БАТЭ разгромна прайграў «Порту» у гасцях з лікам 0:6. У выпадку нічыйнага выніку дома барысаўчане захаваюць нядрэнныя шансы на выхад у плэй-оф Лігі Еўропы. Апошні матч групавога этапа Лігі чэмпіёнаў сёлета БАТЭ правядзе на выездзе ў Більбаа, дзе згуляе з «Атлетыкам».

Пасля 4-х тураў: Порту — 10, Шахцёр — 8, БАТЭ — 3, Атлетык — 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?