Партыя КПРФ прапанавала выдаць Украіне ўсіх збеглых палітыкаў і іх сваякоў, якія хаваюцца на тэрыторыі Расіі.

Пра гэта паведамляе ў панядзелак, 24 лістапада, афіцыйны сайт фракцыі са спасылкай на словы ініцыятара такой прапановы Валерыя Рашкіна.

«Расія праявіла высакароднасць і міласэрнасць, даўшы прытулак Януковічу. Гэта апраўдана. Ён — незаконна зрынуты прэзідэнт, і ва Украіне па гэты дзень захоўваецца пагроза яго жыццю. Але з якой нагоды Расія павінна ратаваць іншых збеглых і нячыстых на руку ўкраінскіх палітыкаў, такіх, напрыклад, як Пшонка або Азараў? Азараў, будучы прэм'ер-міністрам Украіны, на працягу чатырох гадоў займаўся тым, што фактычна заахвочваў крадзеж расійскага газу і праводзіў маніпуляцыі з абавязкамі Украіны перад Расіяй», — заявіў дэпутат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?