Следчы камітэт паведаміў падрабязнасці выпадку ў Брэсце22 лістапада. Як паведамлялася, 20-гадовая жанчына жорстка збіла свайго пяцімесячнага сына, якога потым шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой ды іншымі траўмамі.
Як адзначае прэс-служба Следчага камітэта, пры аглядзе медработнікамі ў дзіцяці былі выяўлены чэрапна-мазгавая траўма, удар, ацёк і гематома галаўнога мозгу з кровазліццём, пералом пляча, што адносяцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Са слоў падазраванай, перад гэтым яна піла, пакуль бацька быў на працы. Сын стаў плакаць, і яна, каб яго супакоіць,
нанесла не менш за 5 удараў далонню па твары, затым кідала яго на канапу і ложак, пасля чаго легла спаць.
Дзіця, якое пры дыханні хрыпеў, раніцай знайшоў бацька.
Медыкі змагаюцца за жыццё хлопчыка, але шанцы выжыць невялікія, паведамляе Tut.by.
Для высвятлення ўсіх абставінаў выпадку праводзяцца следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні, прызначана судова-медыцынская экспертыза.
УСК па Брэсцкай вобласці ў дачыненні да маці дзіцяці заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 139 (замах на забойства заведама малалетняга асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане) Крымінальнага кодэкса.





