Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на прэс-канферэнцыі ў панядзелак заявіў аб тым, што краіна зможа ўступіць у Паўночна-атлантычны альянс толькі ў выніку рэферэндуму.

«Рашэнне аб уступленні або неўступленне ў НАТА — гэта выключна кампетэнцыя ўкраінскага народа. Мы напрацавалі крытэрыі, па якіх Украіна будзе адказваць патрабаванням НАТА. Толькі пасля іх дасягнення ўкраінскі народ на рэферэндуме зможа вырашыць, уступаць ці не ўступаць у НАТА», — сказаў украінскі прэзідэнт на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком Літвы Даляй Грыбаўскайце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?