Паводле вынікаў таргоў замежнымі валютамі 24 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША вырас на 10 рублёў і склаў 10.790 рублёў.

Згодна са звесткамі БВФБ, у таргах далярам ЗША аб'ём здзелак склаў 28 млн. 393 тыс. (попыт — 30 млн. 393 тыс., прапанова — 25 млн. 596 тыс.).

Аб'ём здзелак з расійскім рублём склаў 1 млрд. 733 млн. 867 тыс. (попыт — 1 млрд. 451 млн. 177 тыс., прапанова — 1 млрд. 732 млн. 368 тыс.), а курс вырас на 7 рублёў і склаў 242 беларускія рублі за адзін расійскі.

У таргах еўра аб'ём здзелак склаў 17 млн. 300 тыс. (попыт — 13 млн. 450 тыс., прапанова — 22 млн. 320 тыс.), а курс знізіўся на 140 рублёў і склаў 13.380 рублёў за еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?