Скандалістка і жонка Канье Уэста Кім Кардашан закранула цікавую дыскусію — цэнзура ў жаночых часопісах.
Трэба дадаць, што зрабіла яна гэта выпадкова.
Усё пачалося з зімовых вокладак амерыканскага часопіса Paper. На адной Кім у прыгожай вечаровай сукенцы трымае шампанскае, якое само наліваецца ў бакал, які стаіць на… прыгожым месцы Кім. Але амерыканскі часопіс вырашыў, як кажуць, да канца раскрыць тэму — і на другой вокладцы Кім агаліла азадак.
У інтэрнэце другая вокладка Paper стала хітом. Безліч азадкаў Кім можна паглядзець у сацыяльных сетках, інтэрнэт-парталах. Не ўтрымаліся ад каментавання прыгажосцяў жонкі Уэста і зоркі. Мяркуючы па зорным каментарам, азадак — гэта толькі пачатак.
На прэм'еры фільма «Нясцерпныя босы — 2» (Horrible Bosses 2) у Лос-Анджэлес у акторкі Джэніфер Эністан журналісты запыталіся пра азадак Кардашан.
«Я першая паказала сваю задніцу!» – распавяла ў інтэрв'ю часопісу Extra Эністан. Дадаючы, што ў яе выпадку гэта не было вульгарным або абразлівым.
Тым часам Мадонна (эратычных фатаздымкаў якой хапае ў інтэрнэце), без навязлівых журналістаў выказалася на гэтую тэму ў сацыяльных сетках.
«Здзіўляюся. Цыцкі лічацца правакацыяй і паказваць іх забаронена, а голая задніца — не», — напісала яна.
Непарнаграфічныя часопісы да апошняга спрабуюць не раскрываць усе таямніцы жаночага цела. Але з кожным годам гэта рабіць усё цяжэй. Неўзабаве па вокладцы немагчыма будзе зразумець, ты набываеш жаночы часопіс ці парнаграфію.





