Выкладчык Львоўскага нацыянальнага універсітэта імя Івана Франка Святаслаў Літынскі выйграў суд аб адмене рускамоўнай старонкі ва ўкраінскім пашпарце.

Як паведаміў у Facebook сам пазоўнік, такое рашэнне ў панядзелак прыняў Львоўскі акруговы адміністрацыйны суд.

Спасылаючыся на нормы ўкраінскага заканадаўства, спадар Літынскі патрабаваў ад Дзяржаўнай міграцыйнай службы прыбраць другую старонку ўкраінскага пашпарта, якая дублюе інфармацыю аб грамадзяніне на рускай мове.

У Галоўным упраўленні Дзяржаўнай міграцыйнай службы паведамілі, што ведамства будзе падаваць апеляцыю на прысуд.

Акрамя таго, там адзначылі, што міграцыйная служба не можа выканаць рашэнне суда, паколькі закон не прадугледжвае механізмаў яго выканання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?