Вядомы кінарэжысёр Эльдар Разанаў шпіталізаваны ў цяжкім стане, паведамляе Gazeta.ru.

Разанаў дастаўлены ў шпіталь з дыягназам «вострае парушэнне мазгавога кровазвароту».

Э.Разанаву споўнілася 18 лістапада 87 гадоў.

Ён — вядомы сваімі геніяльнымі фільмамі: ад «Карнавальнай ночы» (1956) да «Нябёсаў абяцаных» (1991) ды «Старых клячаў» (2000).

Дарэчы, у сакавіку разам з іншымі дзеячамі культуры — Юрыем Шаўчуком, Людмілай Уліцкай, Ірынай Прохаравай, Барысам Акуніным, Андрэем Макарэвічам — ён паставіў подпіс пад лістом расійскай інтэлігенцыі супраць магчымага ўварвання ва Украіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?