AP

AP

Францыя не можа ў дадзены момант ажыццявіць перадачу Расіі першага верталётаносца тыпу «Містраль» з-за абстаноўкі ва Украіне.

З такой заявай выступіў у аўторак прэзідэнт Франсуа Алянд, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Елісейскага палаца.

Раней у аўторак з падобнай заявай выступіў міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус. 

«Умовы пастаўкі пакуль не выкананы. Гэта цалкам зразумела», — сказаў ён у эфіры радыёстанцыі «Франс-энтэрыт» — Гэта па цалкам відавочных прычынах. Дастаткова паглядзець, што адбываецца ва Украіне», — адзначыў Фабіус.

Па словах міністра, крайні тэрмін пастаўкі «Містраля» пазначаны ў кантракце. «Існуюць кантрактныя абавязацельствы, аб якіх я тут не буду казаць», — дадаў міністр.

***

У чэрвені 2011 года «Расабаронэкспарт» і французская кампанія DCNS заключылі кантракт на будаўніцтва двух верталётаносцаў тыпу «Містраль». Перадача першага з іх Расіі была намечана на восень 2014 года (называліся даты 14, а затым 27 лістапада).

Верталатаносец «Містраль» водазмяшчэннем 21 000 тон і максімальнай даўжынёй корпуса 210 метраў здольны развіваць хуткасць больш за 18 вузлоў. Далёкасць плавання — да 20 тысяч міль. Колькасць каманды складае 160 чалавек, дадаткова верталётаносец можа прыняць на борт 450 чалавек. Авіягрупа ўключае 16 верталётаў, з якіх шэсць можа адначасова размяшчацца на ўзлётнай палубе. Грузавая палуба можа змясціць больш за 40 танкаў або 70 аўтамашын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0