Стан расійскага рэжысёра Эльдара Разанава, шпіталізаванага ў панядзелак, ацэньваецца як цяжкі, ён знаходзіцца ў рэанімацыі, паведамляе прадстаўнікі бальніцы.

Напярэдадні вечарам 87-гадовага Разанава шпіталізавалі ў Інстытут нейрахірургіі імя Бурдэнкі. Па словах сяброў рэжысёра, ён адчуў недамаганне, яму выклікалі доктара, які адправіў яго ў бальніцу.

Народны артыст СССР Эльдар Разанаў зняў больш за 20 фільмаў.

Самыя вядомыя з іх — «Карнавальная ноч», «Гусарская балада», «Беражыся аўтамабіля», «Жорсткі раманс», «Службовы раман», «Гараж», «Іронія лёсу, або З лёгкай парай», «Вакзал для дваіх».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?