Следчымі быў дапытаны бацька дзіцяці. Ён расказаў, што з жонкай пабраўся сёлета ў лютым, а пазнаёміліся ў сакавіку 2013.

«Клопат і догляд аб іх сумесным дзіцяці абцяжарвалі жонку, раней яна прысылала яму смс-паведамленне аб тым, што збіраецца здзекавацца з дзіцяці. 21 лістапада ён пайшоў на працу каля 19 гадзін, вярнуўся дадому раніцай, 22 лістапада, каля 4 гадзін. Калі сыходзіў, то жонка заставалася адна з дзіцем, была цвярозай. Увечары па тэлефоне жонка тлумачыла, што распівала спіртныя напоі. Па вяртанні, ён выявіў на дзіцяці сляды пабояў ў выглядзе драпіны і гематом. Якім чынам той атрымаў цялесныя пашкоджанні, жонка яму не сказала. Ён патэлефанаваў на лінію «103» і паведаміў, што дзіця бледнае і халоднае, а жонка прасіла не выклікаць медыцынскіх работнікаў»,

— адзначылі ў Следчым камітэце.

Маці хлопчыка прызнала сваю віну. Пры праверцы паказанняў яна паказала, якім чынам збівала сына.

Сям’я на ўліку ў міліцыі не была. 20-гадовая маці мае базавую адукацыю. У 2011 і 2013 яна працягвалася да адміністацыйнай адказнасці за распіццё алкагольных напояў. Не судзімая.

«Па выніках медыцынскага агляду, у сувязі з затрыманнем, у яе выяўлена цяжарнасць ранняга тэрміну, супрацьпаказанні для змяшчэння ў ізалятар часовага ўтрымання адсутнічалі»,

— сказалі ў СК.

Нагадаем, пры аглядзе медработнікамі ў дзіцяці былі выяўлены чэрапна-мазгавая траўма, удар, ацёк і гематома галаўнога мозгу з кровазліццём, пералом пляча, што адносяцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Хлопчык знаходзіцца ў бальніцы, ён жывы.

Са слоў падазраванай, перад гэтым яна піла, пакуль бацька быў на працы. Сын стаў плакаць, і яна, каб яго супакоіць,

нанесла не менш за 5 удараў далонню па твары, затым кідала яго на канапу і ложак, пасля чаго легла спаць.

У дачыненні да маці дзіцяці заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 139 (замах на забойства заведама малалетняй асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане) Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?