Гэта прадугледжана ветэрынарна-санітарнымі правіламі ўтрымання і выкарыстання дзікоў у паляўнічых вальерах, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў ад 21 лістапада 2014 года.

«Раней развядзенне дзікоў у вальерах было пад забаронай, паколькі існавалі боязь, што жывёлы могуць заразіцца і распаўсюдзіць хваробы, якія могуць перадавацца чалавеку. Аднак з улікам таго, што вальера з'яўляецца абмежаванай тэрыторыяй, разводзіць там дзікоў будзе дазволена пры ўмове выканання асаблівых ахоўных мер», — растлумачыў кансультант аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Віталь Бандарэвіч.

Ветэрынарна-санітарнымі правіламі прадугледжаны абавязковыя для выканання патрабаванні да ўмоў утрымання дзікоў у вальерах і выкарыстання жывёл. Уладальнікі вальераў абавязаны будуць забяспечыць наяўнасць ветэрынарнага санітарнага прапускніка — капітальнага збудавання, праз якое будуць праходзіць асобы, якія працуюць у паляўнічых вальерах і ажыццяўляюць вальернае паляванне. Трэба абсталяваць гардэробныя з шафамі для хатняга адзення, замацаванымі за кожнай асобай, якая працуе там, душавыя пакоі са скразным праходам, гардэробныя для спецадзення (адзення для палявання), аддзяленні для дэзынфекцыі, мыцця і сушкі спецадзення і спецабутку. Неабходна забяспечыць работнікаў спецадзеннем, а тых, хто ажыццяўляе вальернае паляванне, — адзеннем для палявання. Павінны быць абсталяваны памяшканні для прыёму ежы, трэба арганізаваць збор і знішчэнне харчовых адкідаў, стварыць памяшканні і для разбірання і захоўвання мяса і прадуктаў забою, атрыманых пры здабычы дзікоў у вальерах. У асобным памяшканні павінны захоўвацца дэзынфіцыруючае абсталяванне і дэзынфіцыруючыя сродкі. Уезд транспартных сродкаў на тэрыторыю паляўнічай вальеры і іх выезд з гэтай тэрыторыі павінны будуць ажыццяўляцца праз пастаянна дзеючыя дэзбар'еры.

Пры ўзнікненні падазрэння на захворванне дзікоў уладальнікі вальераў павінны неадкладна паведаміць аб гэтым галоўнаму дзяржаўнаму ветэрынарнаму ўрачу раёна — галоўнаму дзяржаўнаму ветэрынарнаму інспектару раёна, на тэрыторыі якога знаходзіцца паляўнічая вальера.

Усе тушы дзікоў, здабытых на тэрыторыі паляўнічых вальераў, падлягаюць агляду, а прадукты жывёльнага паходжання — абавязковым ветэрынарна-санітарнай экспертызе і ветэрынарнаму клеймаванню, што ажыццяўляюцца спецыялістамі ветэрынарнай службы, якія прайшлі атэстацыю на права правядзення ветэрынарна-санітарнай экспертызы прадуктаў жывёльнага паходжання.

Паляўнічыя трафеі дзіка (іклы) падлягаюць тэрмічнай апрацоўцы пры тэмпературы не ніжэйшай за 85 градусаў па Цэльсію на працягу не менш як 30 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?