Адміністратар сацыяльнай сеткі Аляксандр Мяцеліца паведаміў аб адключэнні сервераў 30 лістапада.

Сярод прычын закрыцця VSeti.by называюцца рост цэн на паслугі сувязі і хостынг у Беларусі, распаўсюд буйных канкурэнтаў, нізкая плацежаздольнасць беларускіх карыстальнікаў і іх нелюбоў да рэкламных банераў.

«Ну і прытаміліся мы за 5 гадоў таксама. Сядзець па 10 гадзін за клавіятурай ужо не атрымліваецца, нехта нават паспеў стаць сямейным дзядзькам, — адзначыў Мяцеліца. — Вось і атрымліваецца, хто нікому акрамя нас сацыяльная сетка ў Беларусі не патрэбна».

Карыстальнікам рэкамендуецца захаваць свае перапіску і фотаздымкі.

Сацсетка VSeti.byў многім капіявала «Укантакце» і «Фэйсбук», але мела і свае асаблівасці. Для абанентаў ByFly, CosmosTV, GrimNET і «Гарант» доступ быў бясплатным. У верасні 2014 года паведамлялася аб рэгістрацыі паўтарамільённага акаўнта VSeti.by. Па дадзеных audience.by, колькасць рэальных карыстальнікаў на жнівень 2014 года складала толькі некалькі тысяч.

Стваральнікі праекта плануюць запусціць новы праект пасля адпачынку.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?