Рассельгаснагляд падазрае Швейцарыю ў рээкспарце прадукцыі ў Расію, гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Пасля ўвядзення Масквой харчовага эмбарга пастаўкі расліннай прадукцыі з гэтай краіны ўзраслі ў сярэднім удвая, а яблыкаў — у 400 разоў.

З-за гэтага ў ведамства узніклі падазрэнні, што не ўсе гэтыя тавары з'яўляюцца сапраўды швейцарскімі.

Рассельгаснагляд накіраваў у Швейцарыю некалькі запытаў, каб удакладніць аб'ёмы вытворчасці некаторых відаў прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?