Барысаўскі БАТЭ паўтарыў антырэкорд групавых раўндаў Лігі чэмпіёнаў, прапусціўшы 22 мячы.

Нагадаем, што беларуская каманда двойчы прайграла «Порту» — 0:6, 0:3, «Шахцёру» — 0:7, 0:5, і выйграла ў «Атлетыка» — 2:1. Такім чынам розніца забітых і прапушчаных мячоў складае: 2—22.

Да гэтага часу антырэкорд групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў належаў заграбскаму «Дынама» ў сезоне 2011/2012: 3—22 мячы.

Аднак у БАТЭ ёсць яшчэ матч 9 снежня супраць «Атлетыка» ў Більбаа: )

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?