Старшыня Рады БНР зьвярнулася да прэзыдэнта Ўкраіны з просьбай надаць загінуламу на Майдане Міхаілу Жызьнеўскаму званьне Героя Ўкраіны. Як паведамлялася, згодна з украінскім заканадаўствам, званьне Героя Украіны можа надавацца толькі грамадзянам краіны. У сувязі з гэтым Жызьнеўскі можа стаць Героем Украіны нароўні зь іншымі ахвярамі зь Нябеснай Сотні толькі тады, калі яму грамадзянства надаць яму пасьмяротна. Ніколі раней такіх выпадкаў не было.

Свой ліст Івонка Сурвіла пачала з прыгадваньня нядаўняга візыту Пятра Парашэнкі ў Канаду, якалі яна вітала яго перад будынкам парлямэнту: «У сваёй прамове я сказала пра салідарнасьць народаў сьвету з украінцамі».

Самую вялікую плату за гэтую салідарнасьць заплаціў Міхась Жызьнеўскі, нагадвае Сурвіла. «Кроў, якую праліў на Майдане беларус Міхась Жызьнеўскі — таго ж самага колеру, што і кроў грамадзянаў Украіны», — піша Сурвіла.

Міхась Жызьнеўскі загінуў адным зь першых. Гэта здарылася на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

Народжаны ў Гомелі, ён жыў у Белай Цэркве пад Кіевам. На Майдане ён стаяў пад беларускім і ўкраінскім сьцягамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?