Федэральная служба дзяржаўнай статыстыкі Расіі апублікавала дадзеныя аб сярэднім заробку за кастрычнік 2014 года. Паводле падлікаў, заробак у краіне склаў 32 408 рублёў. Гэта $794 у эквіваленце. Аднак пасля сплаты абавязковых падаткаў на руках у сярэдняга расейца застаецца $691.
Падзенне заробкаў у даляравым эквіваленце звязана з крызісам расійскай эканомікі і ў прыватнасці з дэвальвацыяй расійскага рубля.
Напрыклад, у чэрвені 2014 года, да ўвядзення асноўнага пакета санкцый ЗША, сярэдні заробак у Расіі складаў $975, пасля сплаты падаткаў на руках заставалася $850.





