uefa.com

uefa.com

Матч 5-га туру групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў «Шахцёр» — «Атлетык» прайшоў позна вечарам. Баскскі клуб перамог з лікам 1:0 (Сан Хасэ, 68) і выйшаў на 3-е месца ў групе.

Пасля 5 тураў: Порту — 13, Шахцёр — 8, Атлетык — 4, БАТЭ — 3.

Такім чынам і «Порту», і «Шахцёр» гарантавалі сабе месца ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

А лёс 3-га месца, якое гарантуе месца ў 1/16 Лігі Еўропы, вырашыцца праз два тыдні ў Більбаа. БАТЭ, каб выйсці ў наступны этап, трэба толькі перамагаць.

Барысаўскі клуб у групавым раўндзе перамог «Атлетык» на сваім полі (30 верасня) з лікам 2:1, але перад гэтым і пасля пацярпеў чатыры разгромныя паразы: Порту (0:6, 0:3), Шахцёр (0:7, 0:5).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0