Асноўным кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі з'яўляецца канадзец Шон Сімпсан.

Да нядаўняга часу Сімпсан узначальваў яраслаўскі «Лакаматыў», аднак за нездавальняючыя вынікі каманды ў КХЛ быў звольнены. Да гэтага Сімпсан доўгі час працаваў са зборнай Швейцарыі.

Раней памочнік прэзідэнта па спорце Максім Рыжанкоў заявіў, што прыярытэт пры прызначэнні галоўнага трэнера зборнай будзе аддавацца замежніку.

Нагадаем, Уладзімір Крыкуноў пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі і ўзначаліў «Нафтахімік».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?