У аэрапорце горада Ігарка ў Краснаярскім краі (Расія) шасі самалёта прымерзла да пакрыцця аэрадрома з-за занадта нізкай тэмпературы.
Пасажырам самалёта прыйшлося штурхаць яго і дапамагаць экіпажу і тэхнічнаму персаналу аэрапорта, каб самалёт змог здзейсніць разгон для ўзлёту.
У аэрапорце выданню распавялі, што інцыдэнт адбыўся з-за моцных маразоў і не палічылі выпадак незвычайным. Напярэдадні ноччу тэмпература ўпала да мінус 50 градусаў.
Адзін з відавочцаў зняў выпадак на мабільны тэлефон.





