Удзельнікі праекта «Папяровыя замкі Беларусі», пра якіх НН пісала, распрацавалі сайт «Замкі Беларусі з паперы», на якім можна знайсці ўсе выдадзенныя раней макеты замкаў, іх фота, а таксама кароткую гістарычную даведку.
Апошнімі распрацоўкамі сталі чатыры макеты замкаў: Геранёнскі замак (да нашых дзён не захаваўся), унікальны помнік беларускага дойлідства — крэпасць у Гайцюнішках, славуты Нясвіжскі замак, а таксама Каложская царква ў Гродне.
У планах праекта «Папяровыя замкі Беларусі» значацца макеты Косаўскага палаца, а таксама замка ў Любчы.
Ад чытачоў НН аўтары праекта чакаюць прапаноў па распрацоўцы новых макетаў. Свае ідэі і пажаданні чытачы НН могуць дасылаць на адрас [email protected].
Для даведак: +375 29 352-07-52, а таксама па e-mail: [email protected] або на сайце belzamki.by





