25 лістапада зафіксавана рух дзвюх калон ваеннай тэхнікі з Расіі ў бок Луганска праз пункт пропуску «Ізварын».
Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў спікер Інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.
Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра 40 грузавікоў у суправаджэнні 2 бронемашын і УАЗа, большасць з якіх — тэнтаваныя КамАЗы. 7 аўтамабіляў перавозілі ваенных, больш за 20 аўтамабіляў перавозілі на прычэпах артылерыйскія ўстаноўкі.
Акрамя гэтага, праз пункт пропуску «Даўжанскі» ў напрамку Антрацыта Луганскай вобласці таксама накіраваліся 10-12 тэнтаваных ваенных грузавікоў.
«Падкрэслім, што менавіта ў гэтых пунктах пропуску Расія заблакавала працу назіральнай місіі АБСЕ», — сказаў Лысенка.
Цяпер у Данецкай і Луганскай абласцях працуюць 142 назіральнікі, з якіх 11 з'яўляюцца грамадзянамі Расіі, столькі ж — з ЗША, 14 назіральнікаў з'яўляюцца грамадзянамі Вялікабрытаніі. Большасць назіральнікаў — прадстаўнікі еўрапейскіх краін, у прыватнасці, краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы.





