Размяшчэнне ў краінах Балтыі і Польшчы 150 дадатковых адзінак бранятэхнікі ЗША не звязана з сітуацыяй ва Украіне.
Пра гэта заявіў падпалкоўнік арміі ЗША Элейн Конуэй.
«Гэта звязана з аперацыяй «Атлантычная рашучасць», якая будзе ісці на працягу 2015 года. Мы шукаем лепшы варыянт забеспячэння аперацыі ў будучыні», — заявіў Конуэй, адказваючы на пытанне аб нарошчванні амерыканскай прысутнасці ў Эстоніі, Латвіі, Літве і Польшчы.
Паведамленне аб аперацыі «Атлантычная рашучасць» (Atlantic Resolve) з'явілася на сайце міністэрства абароны ЗША 14 мая 2014 года.
У ім у прыватнасці гаворыцца: «Злучаныя Штаты дэманструюць сваю няўхільную прыхільнасць абавязацельствам па калектыўнай бяспецы. Для гэтага будзе праведзены шэраг вучэнняў, прызначаных, каб запэўніць саюзнікаў па НАТА і партнёраў у імкненні гарантаваць мір і стабільнасць у рэгіёне — у святле інтэрвенцыі Расіі ва Украіну».
Такім чынам, насуперак словам Конуэйя паведамленне на афіцыйным сайце амерыканскага ваеннага ведамства прама ўвязвае аперацыю «Атлантычная рашучасць» з тым, што адбываецца ва Украіне.
Раней генерал-лейтэнант арміі ЗША Бэн Ходжес паведамляў, што на ўсходніх рубяжах альянсу да 2015 года будуць размешчаны каля 150 танкаў і бронетранспарцёраў, з іх 50 адзінак тэхнікі ўжо дастаўлены. Яшчэ каля сотні танкаў M1 Abrams і БМП Bradley будуць размешчаны ў бліжэйшы час.





