На 5 снежня запланавана адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Максіму Танку ў Мядзеле.
Помнік вышынёй амаль тры метры ўстановяць ля гарадскога Дома культуры.
На адкрыццё запрашаюць ганаровых гасцей, сваякоў паэта, пісьменнікаў. Адразу госці наведаюць магілу паэта ў вёсцы Новікі, музей у Сваткаўскай сярэдняй школе. Адбудзецца літаратурна-музычная гасцёўня ў Мядзельскім ГДК.
Адкрыццё помніка намечана на 14:00.





