Запрашаем на сустрэчу з Марыяй Каламайскай-Саед – польскай даследчыцай храмавай архітэктуры, гісторыкам мастацтва.
Марыя Каламайская-Саед ўжо шмат год займаецца вывучэннем каталіцкіх храмаў Беларусі. Яна аўтарка грунтоўных даследаванняў па гісторыі старажытных касцёлаў у Гродна, Мсцібаве, Гнезна, Песках, Зельве, Свіслачы, манаграфіі, прысвечанай Вострай Браме ў Вільні.
У межах сустрэчы пройдзе прэзентацыя 3 і 4 тамоў выдання «Koscioіy i klasztory rzymskokatolickie dawniego wojewуdstwa nowogrуdskiego», прысвечаных 4 слонімскім храмам і 11 касцёлам былога слонімскага павета.
Даследаванні Марыі Каламайскай-Саед прадстаўляюць шмат новых архіўных дакументаў і раскрываюць некаторыя таямніцы старадаўніх святыняў Слонімшчыны.
Сустрэча адбудзецца 2 снежня а 17.30 у Нацыянальным гістарычным музеі (г.Мінск, вул. К.Маркса,12).
Уваход вольны.
Арганізатары: ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», Нацыянальны гістарычны музей, Інстытут Польскі ў Мінску.





