28 лістапада ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці 47) у канферэнц-зале а 17.00 адбудзецца аўтарскае чытанне кнігі Аляксандра І. Бацкеля «Маёнтак рыбы».
Аляксандр І. Бацкель – пісьменнік, аўтар раману «Мімікрыя. Даследаванне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценнікаў», жыве на сялібе, якая засталася яму ў спадчыну, вучыўся на гістфаку БДУ, некалькі год спрабаваў уладкавацца ў сталіцы, цяпер жыве далёка ад цывілізацыі, прысвяціўшы сябе творчасці, экаежы і экапітву. Уласны блог: backel.livejournal.com
«Маёнтак рыбы» - вітражная кніга пра жыцьцё на сялібе, наўмысная ізаляцыя дзеля творчасці, чыстага подыху, яскравага бачання. Гэта кніга пра містыку, вусціш, фобіі, доўгавалосых дзяўчын, пра цела і пра жыццё вакол адной асобы.





