Міністэрства адукацыі і навукі Эстоніі распрацавала праграму, у адпаведнасці з якой навучанне пасля заканчэння асноўнай школы становіцца абавязковым аж да дасягнення паўналецця.

Цяпер абавязковым з'яўляецца толькі атрыманне асноўнай адукацыі. Калі ж вучню спаўняецца 17 гадоў і ён так і не здолеў скончыць асноўную школу, установы адукацыі больш не абавязаныя трымаць яго ў школе.

Летась удзельная вага людзей ва ўзросце ад 25 да 64 гадоў, якія не маюць спецыяльнай адукацыі, склала ў Эстоніі 29,6%, гэта значыць усяго больш за 200 000 чалавек. Праблемай застаецца і значны адсеў з прафесійных вучылішчаў, у якіх у сярэднім 20% навучэнцаў перапыняе сваё навучанне.

Міністр адукацыі Яўген Асіноўскі мяркуе, што праблему магло б змякчыць падаўжэнне тэрміну абавязковага школьнага навучання. Адным з варыянтаў было б падаўжэнне тэрміну абавязковага навучання на адзін год, гэта значыць аж да моманту дасягнення навучэнцам паўналецця.

Гэта значыць, што навучэнец маладзейшы за 18 гадоў, які скончыў асноўную школу, павінен паступіць у прафесійнае вучылішча або ў гімназію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?