Большасць ВНУ Фінляндыі падтрымлівае праект платнай адукацыі для замежных студэнтаў, распрацаваны Міністэрствам культуры і навукі краіны.
Тым не менш, ВНУ хочуць самі вызначаць умовы і кошт навучання. У праекце ўрада плата за навучанне павінна складаць не менш за 4000 еўра ў год. Студэнцкія і моладзевыя арганізацыі выступаюць супраць платнай адукацыі.
Магчымае новаўвядзенне не закране студэнтаў, якія вучацца на фінскай ці шведскай мове.
Увядзенне платы за навучанне тлумачаць павелічэннем цікавасці да фінскай сістэмы адукацыі. У мінулым годзе ў Фінляндыі вучыліся 15 000 студэнтаў з-за межаў ЕС і ЕЭС.





