Прэс-служба мінскага «Дынама» пракаментавала рашэнне КХЛ пра забарону выкарыстання беларускай мовы на прэс-канферэнецыях.

«А які тут каментар? Інспектар гульні супраць «Сібіры» знайшоў адпаведны пункт у Спартыўным рэгламенце. Сапраўды, такі пункт існуе. Але раней мы яго ігнаравалі, у прыватнасці з той прычыны, што ў Рэгламенце па маркетынгу і камунікацыям падобнае патрабаванне чамусці адсутнічае. Паспрабавалі высветліць, ці абавязковае выкананне патрабавання Спартыўнага рэгламенту на прэс-канферэнцыях. Нам адказалі, што абавязковае. І ў выпадку невыканання клуб будзе аштрафаваны. На гэты конт прышла афіцыйная папера з КХЛ. Таму будзем выконваць, хоць я, як вы разумееце, стаўлюся да гэтага не вельмі прыхільна. Але ж мушу… У будучым, на наступны ўжо сезон магчыма ставіць пытанне пра змены ў рэгламенце. Пабачым, ці пачуюць нашую пазіцыю», – паведаміла прэс-служба на форуме мінскага «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0