У Вене пачалася нарада міністраў энергетыкі дзяржаў, якія ўваходзяць у Арганізацыю краін-экспарцёраў нафты (АПЕК), дзе асноўным пытаннем будзе магчымае скарачэнне аб'ёмаў здабычы нафты.
Стагнацыя ў Еўропе, запаволенне росту эканомікі ў Кітаі і павелічэнне здабычы сланцавай нафты ў ЗША прывялі да падзення цэнаў на нафту на 30%.
Чакаецца, што Іран і Венесуэла будуць дамагацца скарачэння аб'ёмаў здабычы.
На думку аналітыкаў, на фоне геапалітычных узрушэнняў эпоха стабільнай цаны вышэй за 100 даляраў за барэль скончылася.





