Прэм'ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус сказаў, што калі ў горшым выпадку экспарт у Расію цалкам спыніцца і частка прадпрыемстваў лагістыкі збанкрутуюць, валавы ўнутраны прадукт краіны (ВУП) можа панізіцца на 4%, але такі варыянт нерэальны.

«Ведаеце, маюцца розныя разлікі. На той самы крайні выпадак, хоць я не веру, што такое можа здарыцца, што ніякага экспарту ў Расію ў нас не будзе, і наша лагістыка не будзе выкарыстана, — ні складзіраванне, ні перавозкі, то зніжэнне ВУП можа скласці 4%. Вось такое ўздзеянне», — сказаў у інтэрв'ю радыёстанцыі Žinių radijas ў чацвер А.Буткявічус.

Літва, сказаў ён, не плануе размаўляць з Масквой, зараз яна шукае альтэрнатывы Расіі. Напрыклад, збіраецца весці перамовы з Кітаем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?