Дзіця амаль 6 сутак праляжала ў глыбокай коме, паведамляе kp.by. «Хлопчык памёр. У 11:30 недзе. Мы рыхтуемся да пахавання», — сказала па тэлефоне журналісту «Камсамолкі» бабуля.

Пра жахлівы выпадак, што здарылася ў Брэсце, стала вядома ў панядзелак. Як паведаміла ў той дзень прэс-служба Следчага камітэта, пры аглядзе медработнікамі ў дзіцяці былі выяўленыя чэрапна-мазгавая траўма, удар, ацёк і гематома галаўнога мозгу з кровазліццём, пералом пляча — цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Вядома, што 20-гадовая маці піла, пакуль бацька дзіцяці быў на працы. Сын стаў плакаць, і яна, каб яго супакоіць, нанесла не менш за 5 удараў далонню па твары, затым кідала яго на канапу і ложак, пасля чаго легла спаць. Дзіця, якое пры дыханні хрыпела, раніцай знайшоў бацька. Маці адмаўлялася выклікаць хуткую.

Бацька расказваў, што з жонкай пабраўся сёлета ў лютым, а пазнаёміліся ў сакавіку 2013. Клопат і догляд аб іх сумесным дзіцяці абцяжарвалі жонку, раней яна прысылала яму смс-паведамленне аб тым, што збіраецца здзекавацца з дзіцяці.

21 лістапада ён пайшоў на працу каля 19 гадзін, вярнуўся дадому раніцай, 22 лістапада, каля 4 гадзін. Калі сыходзіў, то жонка заставалася адна з дзіцем, была цвярозай. Па вяртанні, ён выявіў на дзіцяці сляды пабояў. Ён патэлефанаваў «103» і паведаміў, што дзіця бледнае і халоднае, але жонка прасіла не выклікаць медработнікаў.

Маці хлопчыка прызнала сваю віну. Пры праверцы паказанняў яна паказала, якім чынам збівала сына. Вядома таксама, што яна цяжарная іншым дзіцем.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна