Лідар Нацыянальнага фронту Францыі Марын Ле Пен назвала непраўдзівымі звесткі аб тым, што партыя дамагалася банкаўскага крэдыту ў памеры 40 млн еўра. Пра такі памер пазыкі, што нібыта атрыманы арганізацыяй ад Першага Чэшска-Расійскага банка паведаміў на днях французскі інфармацыйны сайт Mediapart.

«Падобныя заявы аб памеры крэдыту ў €40 млн еўра — гэта нейкая фантастыка, гэта проста жах», — заявіла ў сувязі з гэтым у чацвер Марын Ле Пен агенцтву Франс Прэс. «Ніколі і гаворкі не вялося пра тое, каб спрабаваць атрымаць €40 млн еўра. Мы накіроўвалі запыт на €9 млн еўра, — якія мы ў далейшым і атрымалі», — дадала Марын Ле Пен.

У той жа час Ле Пен прызнала, што на правядзенне перадвыбарных кампаній перад кантанальнымі і рэгіянальнымі выбарамі сапраўды патрабуецца фінансаванне ў памеры 30 млн еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0