Кантракт на пастаўку найноўшых зенітна-ракетных комплексаў С–400 «Трыумф» заключаны з Міністэрствам абароны, паведамілі расейскія «Ведомости».

Усяго плануецца прадаць 5 дывізіёнаў С–400. Сума кантракту ацэньваецца ў больш чым $3 мільярды.

Расейскія ўлады ніяк не пракаментавалі гэтую інфармацыю.

Кітай, які паступова развівае ўласны вайскова-прамысловы комплекс, у некаторых сегментах яшчэ адстае ад РФ. У 2007 годзе Расея падпісала кантракт на пастаўку ў Кітай 15 дывізіёнаў С–300МПУ–2 і 4 сістэмы кіравання 83М6Е2. Потым Кітай пачаў рабіць сваю копію С–300.

Чакалася, што С–400 трапяць у Кітай не раней за 2016 год, калі ў асноўным будуць задаволеныя патрэбы расейскай арміі ў гэтай тэхніцы. Аднак ізаляцыя, у якую патрапіла Расея, павялічыла залежнасць Масквы ад Кітая, і, верагодна, прыспешыла пастаўку С–400.

Зараз у Расеі стаяць на баявым дзяжурстве 16 дывізіёнаў С–400 па 8 пускавых установак у кожным. Максімальная дальнасць агню комплексаў — 240 км. Кожны С–400 здольны абстрэльваць 36 цэляў адначасова.

У Беларусь С–400 не пастаўляліся. Кітай атрымае іх першым з замежных краін.

На сёння проціракетная і процісамалётная абарона С–400 лічыцца практычна непрабівальнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?