Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС сталіцы сумесна з байцамі спецпадраздзялення МУС «Алмаз» затрыманы 34-гадовы мінчанін. Паводле наяўнай інфармацыі, ён, працуючы кіроўцам маршрутнага таксі, распаўсюджваў наркотыкі. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама,

кліенты падсаджваліся ў таксі ва ўмоўленым месцы, атрымлівалі дозу ў абмен на грошы і выходзілі на наступным прыпынку. 

Падазраваны затрыманы на маршруце руху на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Карастаянавай. У кіроўцы і аднаго з пасажыраў было знойдзенае парашкападобнае рэчыва. Як паказала экспертыза, гэта асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP. 

Дома ў кіроўцы таксі канфіскаваныя электронныя вагі, прыблізна 5 грамаў рэчыва альфа-PVP, мноства фасовачных пакетаў. 

Устаноўлена, што затрыманы знаходзіўся на ўліку ў наркалагічным дыспансеры, дзе штомесяц яму выпісвалі таблеткі ад наркатычнай залежнасці. Апрача таго, мужчына мае судзімасць за незаконны абарот наркотыкаў. 

У дачыненні да падазраванага распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?