Нафтавыя каціроўкі абваліліся да 4-летніх мінімумаў: кошт барэля нафты маркі Brent ўпаў амаль на 9% - да $71,3, WTI - ніжэй за $70 упершыню з лета 2010 года.

Індэкс ММВБ да канца дня знізіўся на 0,37% да 1531,69 пункта, індэкс РТС упаў на 2,06% да 1006,43 пункта, ледзь раней апусціўшыся да адзнакі 1000 пунктаў упершыню з 14 лістапада.

Курс рубля таксама рэзка ўпаў. Так, даляр і еўра абнавілі гістарычныя максімумы: даляр узляцеў на 1,26 рубля адносна папярэдняга закрыцця да адзнакі 48,65 рубля, еўра — на 1,45 рубля да адзнакі 60,66 рубля.

«Рашэнне АПЕК не зніжаць здабычу нафты пагражае курсу рубля, — лічыць галоўны эканаміст «Рэнесанс Капітал» Алег Кузьмін. — У бліжэйшыя месяцы мы працягнем назіраць вялікую валацільнасць расійскай валюты. Валацільнасць будзе звязана і з тым, што на канец снежня прыпадае пік выплат знешніх даўгоў — каля $19 млрд», — адзначыў эксперт. Паводле прагнозаў «Рэнесанс Капітал» пасля сённяшняга рашэння АПЕК

каціроўкі Brent могуць знізіцца прыкладна на 10$ з бягучых узроўняў.

«У бліжэйшыя месяцы рубель будзе пад ціскам, - упэўнены галоўны эканаміст расійскага Deutsche bank Яраслаў Лісаволік. - Паколькі ўзровень супраціву ў 48,5 рубля за даляр, апынуўся прабітым, можна чакаць далейшага паслаблення рубля».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?