Патэнцыял Расіі па скарачэнні здабычы пры нізкай цане на нафту будзе складаць каля 200-300 тысяч барэляў ад вытворчасці ў суткі, заявіў кіраўнік «Роснефті» Ігар Сечын.

«Калі цана апусціцца, у Расіі не будзе рэалізоўвацца шэраг праектаў. Патэнцыял Расіі па скарачэнні здабычы пры нізкай цане на нафту будзе складаць каля 200-300 тысяч барэляў у дзень», - сказаў Сечын у інтэрв'ю аўстрыйскай газеце Die Presse.

Раней «Роснефть» заявіла аб тым, што скарачае сутачную здабычу нафты на 25 тысяч барэляў.

Ігар Сечын таксама не выключыў, што цана нафты можа знізіцца ніжэй ўзроўню 60 даляраў за барэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?