БелТА

БелТА

У праваслаўных вернікаў сёння пачынаецца Калядны пост — адзін з чатырох шматдзённых пастоў, які рыхтуе вернікаў да свята Раства Хрыстова.

Ён менш строгі, чым Вялікі і Успенскі. Ён будзе доўжыцца сорак дзён да 6 студзеня. Праваслаўныя святкуюць Раство 7 студзеня (паводле старога стылю).

У каталікоў Адвэнт пачынаецца ў гэтую нядзелю, 30 лістапада, і будзе доўжыцца да 24 снежня.

Раство каталікі, пратэстанты і некаторыя праваслаўныя цэрквы святкуюць 25 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0