Папа Францішак пачынае трохдзённы візіт у Турцыю з мэтай спрыяць дыялогу з прадстаўнікамі ісламу, а таксама сустрэцца з патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем I — кіраўніком Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы.
Чакаецца, што кіраўнік каталіцкай царквы надасць асаблівую ўвагу гвалту ў дачыненні да хрысціян на Блізкім Усходзе, у прыватнасці бежанцаў з хрысціянскіх супольнасцяў Сірыі.
Францішак, вядомы сваім аскетызмам, стане першым госцем новага вялізнага і раскошнага палаца прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіп Эрдаган.