Правілы перавозкі пасажыраў у частцы, якая ў асноўным датычыцца перавозак дзяцей на аўтобусах, змяняюцца ў Беларусі з 27 лютага 2015 года, гэта значыць з моманту ўступлення ў сілу пастановы Саўміна нумар 1087 ад 22 лістапада 2014 года, гаворыцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

Напрыклад, пастановай прадугледжана абавязковае павышэнне кваліфікацыі для вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія займаюцца перавозкай пасажыраў на аўтатранспарце, не радзей за адзін раз у пяць гадоў па адзіных праграмах павышэння кваліфікацыі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў адпаведнай катэгорыі. Прычым менавіта гэта норма ўступае ў сілу не з 27 лютага, а з 27 мая 2015 года.

Таксама ў пастанове гаворыцца, што аўтамабільны перавозчык, які выконвае аўтамабільныя перавозкі груп дзяцей аўтобусамі ў нерэгулярных зносінах, абавязаны па патрабаванні заказчыка прадстаўляць дакументы, што пацвярджаюць выкананне патрабаванняў заканадаўства да такіх перавозак. Акрамя таго, перавозка груп дзяцей аўтобусамі можа ажыццяўляцца з 5.00 да 23.00, а з 23.00 да 05.00 дзяцей можна падвозіць на аўтобусах да чыгуначных вакзалаў і аэрапортаў і ад іх, а таксама да бліжэйшага месца начлегу пры затрымках у дарозе. Ва ўмовах недастатковай бачнасці (туман, дождж, снегапад і да таго падобнае) аўтамабільная перавозка дзіцячых груп на аўтобусах не рэкамендуецца.

Акрамя таго, правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў дапоўнены главой, рэгламентуючай аўтамабільныя перавозкі дзяцей, якія навучаюцца ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, на школьных аўтобусах ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад. Такія перавозкі павінны арганізоўвацца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Да перавозкі дзяцей школьнымі аўтобусамі дапускаюцца вадзіцелі з правамі на катэгорыю D. Яны павінны мець не менш за трохгадовы стаж кіравання транспартным сродкам катэгорый B, С або D. Яшчэ адна ўмова: на працягу апошняга года вадзіцель не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1, ч.3, ч.4 і ч.9 арт.18.12, а таксама арт.18.13 - 18.19, арт.18.21, арт.18.22 і арт.18.26 КоАП. Больш таго, вадзіцелі павінны праходзіць стажыроўкі, вызначаныя заканадаўствам.

Установы адукацыі або аўтамабільныя перавозчыкі, якія выконваюць аўтобусныя перавозкі дзяцей, абавязаны загадзя, але не пазней за дзесяць дзён да пачатку ажыццяўлення перавозак у навучальным годзе, прадставіць у падраздзяленне ДАІ (па месцы знаходжання ўстановы адукацыі або аўтамабільнага перавозчыка) афіцыйнае паведамленне аб плануемых перавозках дзяцей школьнымі аўтобусамі. У паведамленні павінны быць указаны перыяд часу выканання перавозак і маршрут, марка і рэгістрацыйны знак школьнага аўтобуса, прозвішчы і ініцыялы вадзіцеляў, якія будуць выконваць перавозкі, з прыкладаннем копій спісаў дзяцей і асоб, якія іх суправаджаюць.

Акрамя таго, установа адукацыі, да якой ажыццяўляецца перавозка дзяцей школьнымі аўтобусамі, назначае на кожны такі аўтобус дарослага суправаджальніка. Калі ж колькасць перавозімых дзяцей большая за 20 - двух дарослых суправаджальнікаў. Перавозка дзяцей школьнымі аўтобусамі дапускаецца з 06.00 да 21.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?