Tut.by

Tut.by

Міністэрства аховы здароўя Беларусі плануе спрасціць працэдуру продажу лекаў па рэцэптах у 2015 годзе,

паведаміў сёння намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Вячаслаў Шыла на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат нацыянальнага сходу.

«Ёсць праблемы з інфарматызацыяй у нашых установах. Лічу, што ў 2015 годзе мы прымем усе меры, каб вырашыць, можа, пытанне са спрашчэннем выпіскі рэцэпта.

Па сістэме ўзаемнай сувязі паміж паліклінікай і аптэкай рэцэпт будзе перадавацца аптэкару для таго, каб пацыент нават не хадзіў з рэцэптам, а прыйшоў і сказаў сваё прозвішча фармацэўту», - сказаў намеснік міністра, адказваючы на пытанне дэпутата Зінаіды Мандроўскай.

Акрамя таго, ён адзначыў, што ў Беларусі не самы вялікі пералік лякарстваў, якія адпускаюцца па рэцэпце, калі параўноўваць з суседнімі краінамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0